Мінздароўя: За суткі 1995 выпадкаў каранавіруса

Учора паведамлялася пра 1991 выпадак, а рэкорд быў у мінулую суботу — 1998.

08.10.2021 / 15:50

Мінздароўя паведамляе пра выпісаных 1645 чалавек.

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 553 795 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 529 853.

За ўвесь час памерлі 4259 чалавек (16 чалавек за суткі).

За мінулыя суткі выканана 41 577 тэстаў.

Таксама Мінздароўя паведамляе, што больш за 2 378 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, а 1 726 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com