У Беларусі абкладуць падаткам тавары з Ozon, Wildberries i Aliexpress?

На сайце Міністэрства фінансаў Беларусі апублікаваны дакумент «Інфармацыя аб асноўных зменах, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс». У праекце гаворыцца пра «ўвядзенне абавязку па вылічэнні і выплаце ПДВ замежнымі арганізацыямі і замежнымі ІП пры электроннам дыстанцыйным продажы тавараў». Нагадаем, памер ПДВ у Беларусі — 20%.

08.10.2021 / 17:25

Такая мера накіравана на «выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання ПДВ тавараў, што рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Цяпер беларускія крамы выплачваюць ПДВ пры рэалізацыі тавараў, а замежныя прадаўцы пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў не з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ.

Гэтая норма ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2022 года.

З праекта незразумела, якім чынам будзе ажыццяўляцца аплата ПДВ, хто будзе плаціць ПДВ (інтэрнэт-пляцоўка альбо сам пакупнік). З цяперашняга праекта таксама незразумела, ці падаражэюць тавары для канчатковага беларускага спажыўца Ozon, Wildberries i Aliexpress на 20%.

Nashaniva.com