Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%

11.10.2021 / 16:41

У Беларусі гадавая інфляцыя ў верасні склала 10,2%, паведамляе Белстат.

Харчовыя тавары ў верасні ў гадавым выражэнні падаражэлі на 11,2%, нехарчовыя — на 10,3%, а платныя паслугі — на 8,5%.

У верасні больш за ўсё падаражэла харчаванне — на 2,1%. Нехарчовыя тавары выраслі ў цане на 1%, а платныя паслугі — на 0,5%.

Месячная інфляцыя на верасень склала 1,3%.

Nashaniva.com