Мужа і жонку, якіх асудзілі сёмы раз за прыватную перапіску, прызналі палітвязнямі

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

12.10.2021 / 18:02

Сяргей і Анастасія — муж і жонка, якія правялі амаль 100 сутак за кратамі: учора іх у сёмы раз запар асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы. На Крупенічаў склалі ўжо сем пратаколаў па арт. 19.11 КаАП за перасылку адно аднаму ў прыватнай перапісцы паведамленняў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такім чынам, Сяргей правядзе за кратамі як мінімум 99 сутак, Анастасія — 98, пішуць праваабаронцы.

Чытайце таксама: Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?

Nashaniva.com