Віцэ-прэм'ер Петрышэнка: Беларусь накіравала сёлета 700 мільёнаў рублёў на барацьбу з кавідам

У мінулым годзе было патрачана 500 мільёнаў рублёў.

13.10.2021 / 10:39

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД у Мінску, піша БелТА.

«Мы лічбу называлі, што па мінулым годзе гэта было больш за паўмільярда, і гэта звязана ў тым ліку з закупкай лекаў, антысептыкаў і з даплатамі дактарам, якія працуюць у чырвоных зонах. Мы ўжо па гэтым годзе назіраем, што на 200 млн перавысілі параметры мінулага года», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Нагадаем, што МВФ даў Беларусі на барацьбу з кавідам адзін мільярд даляраў.

Nashaniva.com