Махляры прыдумалі новую схему — яны рассылаюць паведамленні нібыта ад «Вострава чысціні»

Раней мы паведамлялі, што ў месенджарах беларусы атрымліваюць паведамленні нібыта ад «Еўраопта» і «Беларуснафты», у якіх прапаноўвалася прайсці апытанку і атрымаць каштоўныя прызы.

13.10.2021 / 10:53

Цяпер аналагічным спосабам махляры дзейнічаюць нібыта ад «Вострава чысціні».

Кампанія папярэджвае, што не праводзіць падобных акцый, заклікае не адкрываць падазроныя спасылкі.

Nashaniva.com