Тэлеграм-канал Ціханоўскай прызналі экстрэмісцкім

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.

15.10.2021 / 17:52

У Святланы Ціханоўскай цяпер амаль 98 тысяч падпісчыкаў у тэлеграме.

Там публікуюцца справаздачы, яе цытаты, фота і відэаматэрыялы з лідарам дэмакратычнай апазіцыі.

Прызнанне каналаў экстрэмісцкім працягваецца ў Беларусі на фоне палітычных рэпрэсій, якія разгарнуліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. «Экстрэмісцкімі» прызнаныя каналы многіх папулярных медыя, дваровыя чаты і перапіскі лакальных грамадзянскіх ініцыятыў.

За рэпост з «экстрэмісцкіх» каналаў людзей садзяць на суткі. Гэта стала адной з галоўных формаў палітычных рэпрэсій у краіне.

Nashaniva.com