Беларусь закрыла Генконсульства ў Нью-Ёрку

Дакумент Саўміна афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

20.10.2021 / 12:34

Раней пісалася, што консульства павінна спыніць сваю працу на патрабаванне амерыканскага боку з 21 кастрычніка.

Цяпер беларусы, якія жывуць на тэрыторыі консульскай акругі генконсульства (уключаючы Канаду), змогуць звяртацца ў Пасольства ў ЗША ў Вашынгтоне.

Грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку, з 1 лістапада перавядуць на пастаянны консульскі ўлік у Вашынгтоне.

Nashaniva.com