У аэрапорце Браціславы затрымлівалі блогера Яўгена Малахоўскага

У аэрапорце Браціславы на патрабаванне Інтэрпала затрымлівалі Яўгена Малахоўскага, адміна суполкі «Гэта Мінск, дзетка».

20.10.2021 / 17:35

Малахоўскі збіраўся вылятаць у Кіеў. Пасля разбіральніцтва яго адпусцілі.

Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты.

Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.

Nashaniva.com