У Магілёве паранілі нажом медсястру адной з паліклінік. Нападнікам аказаўся муж

20 кастрычніка ў магілёўскай паліклініцы па вуліцы Крупскай мужчына кідаўся з нажом на жанчыну. На месца прыбылі некалькі экіпажаў Дэпартамента аховы.

21.10.2021 / 20:16

Мужчыну затрымалі. Высветлілася, у стане алкагольнага ап'янення ён паспеў нанесці тры ўдары нажом 46-гадовай медработніцы.

47-гадовы нападнік з'яўляецца мужам пацярпелай, аднак разам яны не пражываюць. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай злачынства стала рэўнасць.

Распачатая крымінальная справа за замах на забойства.

Nashaniva.com