На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу пасля інцыдэнту ў Палтаве

Украінская паліцыя завяла крымінальную справу пасля інцыдэнту на канцэрце ў Палтаве з Сяргеем Міхалком. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар паліцыі Палтаўскай вобласці Юрый Сула.

21.10.2021 / 22:50

Паводле яго слоў, справу завялі па артыкуле «хуліганства». Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле складае пяць гадоў абмежавання волі.

«Распачата і расследуецца крымінальная вытворчасць па артыкуле «Хуліганства». Калі будзе ўстаноўлена віна ўдзельніка інцыдэнту, музыканта, то яму пагражае штраф ад 8500 грыўняў ($324) альбо абмежаванне волі да пяці гадоў», — сказаў Сулаеў.

Нагадаем, 20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрта ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі.

Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.

Nashaniva.com