На саміце Рады ЕС пацвердзілі, што будуць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

ЕС увядзе дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускіх фізічных асоб і кампаній. Гэта стала вядома па выніках саміту Рады ЕС, які праходзіў 21-22 кастрычніка.

22.10.2021 / 17:11

Нагадаем, раней кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль заявіў, што ЕС гатовы ўвесці санкцыі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на еўрапейскіх межах, а Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі з заклікам «у тэрміновым парадку» ўвесці 5-ы пакет санкцый.

Nashaniva.com