У Расіі на ноч будуць зачыняць клубы і рэстараны

Прычына — барацьба з каранавірусам, адпаведнае распараджэнне даў Уладзімір Пуцін.

25.10.2021 / 12:59

Відовішчна-забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама праца кафэ і рэстаранаў, павінны быць забароненыя ў Расіі з 23:00 да 6 гадзін раніцы.

Такое даручэнне ладзімір Пуцін даў кіраўнікам суб'ектаў па выніках нарады з членамі ўрада, піша РБК.

Таксама ў Расіі збіраюцца даваць два выходныя тым, хто будзе выкцынавацца.

Раней Пуцін падпісаў указ аб непрацоўных днях у Расіі з 30 кастрычніка па 7 лістапада з захаваннем заробку.

У Маскве і Маскоўскай вобласці, а таксама ў Пецярбургу з 28 кастрычніка па 7 лістапада будзе ўведзены лакдаўн.

У Расіі амаль штодня абнаўляюцца рэкорды па заражэннем каранавірусам і смерцям.

Nashaniva.com