У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму прыбралі налепкі пра масачны рэжым
Мінчукі паведамляюць, што ў грамадскім транспарце горада сталі адсутнічаць налепкі аб неабходнасці выканання масачнага рэжыму. Сітуацыю пракаментавала прэс-сакратар «Мінсктранса» Алена Грамыка.
26.10.2021 / 16:36
— Нашэнне маскі — справа добраахвотная кожнага з нас. Таму тая інфармацыя, якая была ў нас размешчана ў рухомым саставе і насіла абавязковы характар, знятая, — адзначыла прадстаўнік прадпрыемства.
Нагадаем, Лукашэнка падчас прысвечанай каранавірусу нарады рэзка выказаўся: вакцынацыя і маскі — толькі добраахвотна, ніякіх прымусаў. І вось як мінімум у Мінску ва ўсю моц здымаюць папярэджанні, плакаты, заклікі да захавання масачнага рэжыму.
Інфармацыю аб абавязковым нашэнні масак і прытрымліванні дыстанцыі прыбіраюць усюды: на запраўках, у грамадскім транспарце, у крамах.
Людзі пішуць, што апавяшчэнні аб масках экстранна выдаляюцца і з гукавых паведамленняў у транспарце.