Маладзён пасля сваркі з жонкай пайшоў па рэстаранах, пакінуў тысячу даляраў чаявых, пасля яго абакралі

26.10.2021 / 18:56

У Полацку 21-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай, сабраў рэчы з грашыма і пайшоў «у адрыў». За вечар ён наведаў некалькі забаўляльных устаноў, дзе пакінуў тысячу даляраў на чай і частаваў усіх алкаголем. Пасля маладзён паехаў у загарадную сядзібу, дзе не вытрымаў градусу вяселля і заснуў. Мінак заўважыў, што ў спячага тырчаць з кішэні грошы, і абакраў яго.

Праз суткі міліцыянеры знайшлі злодзея. За гэты час ён паспеў прагуляць каля $750, 4500 вярнуў уладальніку.

⚡️В Полоцке парень поругался с женой и ушел из дома, прихватив $7 тыс. За ночь спустил часть семейных сбережений на развлечения, в т.ч. около $1 тыс. на чаевые

❗️Утром он оказался в загородной усадьбе, где его спящего обокрали

Подозреваемый задержанhttps://t.co/U0x0gnHNol pic.twitter.com/81Tb51dNfj

— МВД Беларуси (@mvd_by) October 26, 2021

Nashaniva.com