Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што знайшлі труп іракца на беларуска-польскай мяжы

Днём 29 кастрычніка выявілі цела мужчыны без прыкмет жыцця паблізу памежнай заставы «Такары». На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Загінулы — 25-гадовы грамадзянін Ірака, як паведамляюць беларускія сілавікі.

30.10.2021 / 11:05

Побач з загінулым знаходзіліся яшчэ 7 замежных грамадзян, у тым ліку пяцігадовае дзіця.

«Яны расказалі, што ўзброеныя мужчыны ў форме выштурхалі іх на тэрыторыю Беларусі і ўжо ў той момант мужчына быў мёртвы», — сцвярджаюць беларускія сілавікі.

Nashaniva.com