У Гомелі пабіліся пешаход і кіроўца таксі

30.10.2021 / 11:38

Здарэнне адбылося 28 кастрычніка на вуліцы Зайцава. Дарогу не падзялілі кіроўца таксі і пешаход, які рухаўся па пераходзе. Пешаход ударыў па аўтамабілі за тое, што той не адразу спыніўся. Паміж мужчынамі завязаўся канфлікт, а пасля і бойка, як паведамляе ЧП Гомель.

Скончылася тым, што бакі выказалі адзін аднаму свае абурэнні і разышліся.

Nashaniva.com