Спынілася прапампоўка газу ў Еўропу па трубаправодзе Ямал — Еўропа

30.10.2021 / 13:37

Прапампоўка газу ў Еўропу па трубаправодзе Ямал — Еўропа спынілася раніцай у суботу. Больш таго, пачаўся рэверс газу ў зваротным кірунку.

Так, прапампоўка газу рэзка знізілася з 09:00 да 10:00, а ў перыяд з 10:00 да 11:00 і зусім спынілася.

У невялікіх аб'ёмах нават пачаўся рэверс газу па трубаправодзе ў зваротным кірунку.

Nashaniva.com