Памёр «бацька» дэсерту тырамісу

У Італіі ва ўзросце 93 гадоў памёр рэстаратар Ада Кампеол, якога называюць «бацькам» знакамітага дэсерту тырамісу.

31.10.2021 / 17:32

facebook.com

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку губернатар рэгіёну Венета Лука Дзая, піша тэлеканал «Дождь»

Кампеол быў уладальнікам італьянскага рэстарана Alle Beccherie, які ў 1972 годзе дадаў у сваё меню дэсерт з маскарпоне і прапітаным кавай печывам. Пасля таго, як пра яго напісала мясцовае гастранамічнае выданне, дэсерт стаў адным з самых вядомых страў у Італіі.

Тырамісу з'явілася «дзякуючы інтуіцыі і фантазіі» жонкі Кампеола Альбы, адзначыў Дзая. Сааўтар дэсерту — шэф-кухар Раберта Лінгуанота — распавядаў, што ён атрымаўся выпадкова падчас падрыхтоўкі ванільнага марожанага, калі трохі сыру маскарпоне трапіла ў сумесь з яек і цукру. Пасля Лінгуанота і жонка Кампеолы ўдасканалілі рэцэпт, дадаўшы ў яго прапітанае кавай печыва і какаву. Аднак сям'я не патэнтавала рэцэпт.

Nashaniva.com