Трое дзяцей ледзь не спалілі кватэру ў Клімавіцкім раёне: маці пакінула іх адных дома

Няшчасны выпадак адбыўся 29 кастрычніка ў вёсцы Барсукі. 27-гадовая шматдзетная маці разам са старэйшым сынам адправілася ў госці. Дома без нагляду закрытымі ў кватэры засталіся трое дзяцей: 2014 і 2017 гадоў нараджэння.

01.11.2021 / 16:41

«Каля 21.00, калі звыклыя гульні дзецям надакучылі, у іх руках апынуліся запалкі, якія ляжалі на кухні ў даступным для іх месцы, — піша БелТА. — У выніку агонь трапіў на кілім, тленне якога запоўніла пакой дымам. Дзеці перайшлі ў суседні пакой, і старэйшая дзяўчынка паспрабавала разбіць акно. Дым, крыкі і плач малых пачулі суседзі і выклікалі ратавальнікаў. У гэты час вярнулася і маці дзяцей. Яна адчыніла кватэру і вывела дзяцей на вуліцу. Ніхто не пацярпеў».

Дзеці шпіталізаваныя па сацыяльных паказаннях, а ў выніку пажару пашкоджана маёмасць у кватэры.