«Гомельтранснафта» абмежавала прапампоўку па «Дружбе» ў Польшчу з-за рамонту

«Гомельтранснафта» на трое сутак абмежавала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы з-за распачатага ўчора пазапланавага рамонту на адной з ветак трубаправода.

17.11.2021 / 12:28

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, піша ТАСС.

«З учорашняга дня «Гомельтранснафта» (Беларусь) пачаў пазапланавы рамонт на адной з ветак магістральнага нафтаправода «Дружба», абмежаваўшы прапампоўку ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) меркавана на трое сутак, пры гэтым планавае заданне месяца не пераглядаецца», - сказаў ён.