Будучы канцлер Нямеччыны адкінуў ідэю лакдаўна, а вось Меркель — за ўсеагульны каранцін

Будучы канцлер Германіі Олаф Шольц адхіліў ідэю ўвядзення новага лакдаўна ў краіне, нават нягледзячы на рэзкае пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі з-за распаўсюджвання каранавіруса. Аб гэтым піша РБК.

26.11.2021 / 08:06

DPA

Шольц не лічыць мэтазгодным увядзенне поўнай ізаляцыі жыхароў ФРГ. Разам з тым, як адзначае выданне, палітык выступае за рэзкае абмежаванне правядзення масавых мерапрыемстваў, уключаючы спартыўныя спаборніцтвы і канцэрты. Гэтыя абмежаванні могуць закрануць не толькі непрышчэпленых, але і прышчэпленых грамадзян.

В.а. канцлера Ангела Меркель наадварот выступае за ўсеагульны каранцін.