Каля 100 чалавек зладзілі беспарадкі ў цэнтры для мігрантаў на захадзе Польшчы

Беспарадкі адбыліся ў цэнтры знаходжання мігрантаў у польскім горадзе Венджын, паведамляе wPolityce.pl.

26.11.2021 / 08:12

У бунце прынялі ўдзел каля ста чалавек. Падчас беспарадкаў яны спрабавалі зламаць агароджу і збегчы. Для аднаўлення парадку была задзейнічаная паліцыя. Бліжэй да ночы беспарадкі атрымалася падавіць. Нікому збегчы не ўдалося,

Ахоўны цэнтр для мігрантаў размяшчаецца на тэрыторыі былога ваеннага навучальнага цэнтра недалёка ад польска-нямецкай мяжы. У ім пражывае каля 600 мігрантаў, якія былі затрыманыя за незаконнае перасячэнне мяжы.

Nashaniva.com