«Тэрміны запрасіў пракурор па самае не магу». Ад Сяргея Ціханоўскага і Уладзіміра Цыгановіча прыйшлі лісты перад прысудам

14 снежня абвесцяць прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову. Ім пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі.

27.11.2021 / 09:27

У судзе, які праходзіць у гомельскай турме ў закрытым рэжыме, ужо выступілі абвінаваўца і адвакаты. Таксама прагучала апошняе слова абвінавачаных. Колькі запрасіў пракурор для палітвязьняў — невядома. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, нагадвае «Радыё Свабода».

З лістоў вязняў можна зразумець, што тэрміны, якія просіць пракурор, — вялікія ці максімальныя. «Канкрэтна тэрміны не ведаю. Але ведаю, што запрасіў пракурор па самае не магу», — кажа Наталля, жонка блогера Цыгановіча.

Ён напісаў з турмы з гумарам: «Прыемна, што мяне так высока ацанілі».

Сяргей Ціханоўскі пачаў у турме пісаць вершы. Ён дасылае іх сваім сябрам, але большасць вершаў па невядомай прычыне не праходзяць цэнзуру. Таму сябры іх не атрымліваюць.

25 лістапада да сяброў Сяргея выпадковым чынам прарваўся ягоны верш з турмы.

Сейчас, Шекспир, не до законов,
Стоять нельзя, ходить нельзя,
Нельзя сказать — что нам нельзя,
И полчища людей в погонах.