Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму

Польскі прэм'ер Матэуш Маравецкі заявіў аб гатоўнасці Варшавы фінансаваць вяртанне мігрантаў на радзіму.

28.11.2021 / 16:53

Па словах палітыка, Варшава гатовая супрацоўнічаць па гэтым пытанні, калі Лукашэнка «праявіць добрую волю».

«Мы адразу распазнаем гэты станоўчы сігнал і будзем супрацоўнічаць па фінансаванні вяртання мігрантаў на радзіму ў Ірак і іншыя краіны», — сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ЕС таксама павінен браць удзел у вырашэнні міграцыйнага крызісу.

Nashaniva.com