Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Улады Ізраіля закрылі межы для ўсіх замежнікаў праз новы кавідны штам амікрон. Тэрмін дзеяння забароны на ўезд у краіну — 14 дзён, паведамляе партал Times of Israel.

28.11.2021 / 17:49

Заехаць у Ізраіль змогуць толькі тыя грамадзяне, хто атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад урадавай камісіі. А ізраільцянам, якія на працягу гэтых двух тыдняў вяртаюцца з-за мяжы, па новых правілах давядзецца прасядзець на каранціне 72 гадзіны. Трэба зрабіць два ПЛР-тэсты: адзін — непасрэдна па прыбыцці, а другі, калі тэрмін ізаляцыі скончыцца.

Першы выпадак заражэння новым штамам быў пацверджаны ў Ізраілі 26 лістапада.

Nashaniva.com