У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса

У Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці НАН распрацавалі рэцэптуру каўбасы на расліннай сыравіне. Як сцвярджаюць навукоўцы, па смаку каўбаса падобная да мясной і будзе каштаваць значна танней. 

29.11.2021 / 10:10

Як піша газета «Рэспубліка», павінны з’явіцца яшчэ і раслінныя сасіскі са смакам курыцы і ялавічыны. Пры вытворчасці было вырашана адмовіцца ад соі, таму выкарыстоўваюць фасолю, гарохавую муку, бульбяное пюрэ, сухое малако і сыроватачны бялковы канцэнтрат, а таксама сметанковае масла. 

Каб атрымаць смак мяснога вырабу, у склад расліннай каўбасы ўключаныя смакаараматычныя рэчывы.

Таксама ў наступным годзе навукоўцы абяцаюць і марозіва без малака. Замест яго будуць выкарыстоўваць аўсянае малако, атрыманае па спецыяльнай тэхналогіі з аўсяных шматкоў.