«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС

У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты.

30.11.2021 / 12:40

AP

Паводле крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі, спіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый ухваляць 1 снежня. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з дня падпісання і публікацыі.

Еўрапейская Рада ўнесла змены ў крытэрыі прызначэння санкцый, каб «дазволіць прымяненне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небяспечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-члена».

Асобы, якія трапяць пад санкцыі:

Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:

Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае афіцыйны рэжым у Мінску.