Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»

Гісторыка-прыгодніцкі праект «Беларусьфільма» «Авантуры Пранціша Вырвіча» з удзелам акцёраў Купалаўскага павінен быў выйсці ў пракат 2 снежня. Аднак яго паказы не адбудуцца ні ў Мінску, ні ў рэгіёнах.

01.12.2021 / 18:52

Фільм цяпер адсутнічае ў афішах кінатэатраў розных гарадоў краіны.

«Беларусьфільм» таксама выдаліў трэйлер карціны на беларускай мове.

У аснове карціны «Авантуры Пранціша Вырвіча» раман беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе расказваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка. Яны аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магутныя Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і каханне.

Nashaniva.com