У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу

У суботу 4 снежня прыкладна а 15:00 на вуліцы Кірава ў Гомелі адбылося ДТЗ.

04.12.2021 / 18:25

Снегаўборачны МАЗ з'ехаў з дарогі і знёс плот, паведамляе суполка «ЧП Гомель». Пацярпелі некалькі секцый металаканструкцый.

Чаму адбылася аварыя — невядома.

Nashaniva.com