Мінздароўя: За суткі 1012 выпадкаў кавіду пры 5301 тэсце

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1012 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаны 1001 чалавек.

07.12.2021 / 12:08

Учора паведамлялася пра 1312 выпадкаў.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 666 137 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 655 001 чалавек.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (усяго 5 193), выкананы 5 301 тэст.

Nashaniva.com