30 гадоў таму перастаў існаваць СССР

30 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя Белавежскія пагадненні.

08.12.2021 / 08:12

Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны, Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук, афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69 годдзя.

«Перш за ўсё, да распаду СССР прывяло тое, што гэта была турма народаў. Улада ў СССР прагнала са сваіх тэрыторый і кінула ў бязлюдныя рэгіёны Казахстана і Узбекістана дзесяць народаў. Другая прычына, па якой распаўся СССР, — усе рэспублікі і шэраг аўтаномій прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Не падтрымаць гэтыя пачынанні было нельга», — заявіў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю Deutsche Welle, каментуючы круглую дату.

Nashaniva.com