Праваабаронцы Марфе Рабковай у СІЗА блакуюць лісты і не даюць прайсці медабследаванне

У палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай зноў не атрымліваецца дамагчыся медыцынскай дапамогі, а яе лісты блакуюць праз згадванне ў іх выстаўленых крымінальных артыкулаў.

08.12.2021 / 16:26

На працягу апошняга тыдня (канец лістапада — пачатак снежня) Марфа Рабкова спрабавала дамагчыся прызначэння УГД (ультрагукавое даследаванне), напісала шэсць заяў. Аднак пасля гэтага не было «ніякай рэакцыі», паведаміла Марфа ў адным са сваіх лістоў.

«У мяне ж не так даўно зноў была амаль непрытомнасць ад спазматычных боляў», — напісала яна.

Акрамя таго, адміністрацыя СІЗА не выпускае лісты Рабковай, у якіх яна паведамляе пра колькасць выстаўленых ёй крымінальных артыкулаў ці агучвае некаторыя з іх. Гэтыя лісты адміністрацыя папросту ёй вяртае.

«Прынцыпова адпраўляю іх назад без змен, бо гэта не з'яўляецца таямніцай следства, — распавяла Рабкова пра сваю рэакцыю. — Уклала ўчора ў ліст запіску цэнзару, дзе распісала, што няма такіх прававых нормаў, паводле якіх я не магу напісаць артыкулы. Я ж не пішу пра сутнасць абвінавачвання, у чым канкрэтна мяне абвінавачваюць».

***

Марфе Рабковай выстаўлена 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года.

Спіс артыкулаў:

Nashaniva.com