У Крым прыбыла дэлегацыя з Беларусі: спіс

«Дэлегацыя прыбыла ў Крым. У яе складзе пяць чалавек. Сёння яны наведаюць у Ялце магілу Максіма Багдановіча, а заўтра возьмуць удзел у пасяджэнні Лівадыйскага форуму», — сказаў ria.ru кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец.

09.12.2021 / 14:34

Паводле яго слоў, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні «Белай Русі» Аляксандр Шацько, праўладныя палітолагі Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзерман, старшыня аргкамітэта партыі «Саюз» Сяргей Лушч, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка раней сказаў, што мае намер наведаць Крым, ёсць дамоўленасць з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка заявіў, што паўвостраў дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму 2014 года.

Nashaniva.com