Рэпер Маргенштэрн расказаў у новым кліпе, што збег з Расіі праз Беларусь

Расійскі рэпер Алішэр Маргенштэрн збег праз Беларусь у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

10.12.2021 / 08:57

Пра гэта расказваецца ў яго новым кліпе «Дамоў». Там апавядаецца, што выканаўца сеў на цягнік, прыехаў у Мінск, а адтуль паляцеў у Дубай, і цяпер жыве ў раскошным гатэлі.

Рэпер кажа, што «не разумее, што з ім», але «калі-небудзь зразумее», аднак дадому «пакуль не хоча ляцець», але калі-небудзь прыляціць.

Інфармацыя пра тое, што Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь з'явілася 24 лістапада. Рэпер зрабіў гэта пасля абвінавачванняў у гандлі наркотыкамі ад кіраўніка расійскага СК Бастрыкіна.

Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь

Nashaniva.com