ЗША ўвялі санкцыі супраць начальнікаў Акрэсціна

Дзярждэпартамэнт увёў санкцыі супраць начальнікаў ізалятара ў завулку Акрэсціна ў Мінску ў сувязі з іх удзелам у парушэннях правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у пятніцу пісьмовай заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.

10.12.2021 / 20:03

«Дзярждэпартамэнт уводзіць санкцыі <…> супраць наступных асоб за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека:<…> Ігар Кенюх і Яўген Шапецька, кіраўнікі сумна вядомага ізалятара Акрэсціна ў Мінску (Беларусь), за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта да катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання і пакарання затрыманых пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні Блінкена.

Nashaniva.com