Адзін з заражаных «амікронам» у Ізраілі прыехаў з Беларусі

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша мясцовае выданне israelinfo.

10.12.2021 / 22:41

Агулам у краіне 87 пацверджаных і імаверных інфікаваных паўднёваафрыканскім штамам.

З 35 пацверджаных хворых 24 нядаўна вярнуліся з-за мяжы — з Паўднёвай Афрыкі, Англіі, ЗША, Францыі, ААЭ і Беларусі.

Яшчэ шэсць чалавек заразіліся ад тых, хто прыляцеў з-за мяжы. Пяцёра падхапілі інфекцыю ў Ізраілі ад невядомых распаўсюджвальнікаў.

Nashaniva.com