Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён

Ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя. 

22.12.2021 / 11:21

Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык быў затрыманы месяц таму — 25 лістапада. На наступны дзень ён быў асуджаны на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі. Паведамлялася, што яму зноў далі 10 сутак.

Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад кампетэнтных органаў неадкладна прадаставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

Nashaniva.com