Кіраўнік «Літоўскай чыгункі» сыходзіць у адстаўку

Адна з магчымых прычын — сітуацыя з беларускімі грузамі.

23.12.2021 / 13:56

Delfi.lt

Кіраўнік кампаніі «Літоўская чыгунка», якая знаходзіцца ў дзяржкіраванні, Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду 3 студзеня, піша Delfi.lt.

Рада дырэктараў кампаніі ў сераду зацвердзіла скасаванне працоўнай дамовы па пагадненні бакоў. М. Бартушку зменіць часовы кіраўнік — Эгідыюс Лазаўскас, які ўзначальвае даччыную кампанію па грузаперавозках LTG Cargo.

У прэс-рэлізе кампаніі адзначаецца, што Э. Лазаўскас быў абраны з-за яго досведу работы і гатоўнасці кіраваць кампаніяй падчас пераменаў.

Лазаўскас адзначыў, што цяпер «Літоўская чыгунка» сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі: вырашыць праблему транзіту беларускіх угнаенняў і дыверсіфікаваць дзейнасць кампаніі. Конкурс на замяшчэнне пасады кіраўніка кампаніі будзе абвешчаны ў найбліжэйшы час.

Раней праз сітуацыю з беларускімі грузамі падавалі ў адстаўку кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў і транспарту Габрыэлюс Ландсбергіс і Марыюс Скуодзіс, але яна не была прынятая.

Лукашэнка прыгразіў перакрыць транзіт Літве

У Літве дамову з «Беларуськаліем» прызналі пагрозай для бяспекі краіны

«Прымем меры ў адказ», — Галоўчанка пра магчымае спыненне транзіту угнаенняў з боку Літвы

Nashaniva.com