The Times уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс людзей года

Яе намінаваў Дэніел Фінкельштэйн — дэпутат Палаты лордаў, палітычны аглядальнік і былы рэдактар The Times.

25.12.2021 / 19:23

Ён назваў Святлану Ціханоўскую сімвалам супраціву тыраніі, у прыватнасці — аўтакратыям, якія спансіруе ці абараняе Уладзімір Пуцін.

Раней Ціханоўская ўвайшла ў топ-25 самых уплывовых жанчын свету паводле часопіса Financial Times.

Nashaniva.com