Мінздароўя: У снежні тэмпы вакцынацыі ў Беларусі выраслі ўдвая

У снежні тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса выраслі ў Беларусі ўдвая ў параўнанні з лістападам і ў Мінздароўя спадзяюцца дасягнуць неўзабаве 50%-га ахопу. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка ў эфіры СТБ.

26.12.2021 / 21:51

«Літаральна ў снежні, калі параўноўваць з лістападам, то тэмпы вакцынацыі ўзраслі ў два разы. Мы бачым, што першы кампанент вакцыны, з улікам і «Спутнік Лайт», па Беларусі практычна атрымае палова насельніцтва рэспублікі. Так, рэгіёны адрозніваюцца паміж сабой. Але калі казаць у сярэднім, то мы гэтую лічбу, я думаю, што дасягнём, 50%. Ну і далей, натуральна, працягнем працаваць», — сказаў ён.

Nashaniva.com