У Рэчыцы дзяўчына адмовіла патэнцыйнаму кавалеру і атрымала ў твар

33-гадовы мужчына адпачываў у начным клубе і захацеў пазнаёміцца з 26-гадовай дзяўчынай. Але зрабіў гэта ў грубай форме, таму атрымаў адмову, піша рэчыцкі сайт «Дняпровец».

27.12.2021 / 19:03

Маладзён адмову не прыняў і ўдарыў дзяўчыну ў твар. Яна выклікала міліцыю, якая і затрымала «кавалера». Заведзеная крымінальная справа за хуліганства.

Улічваючы, што мужчына і раней меў праблемы з законам, яму можа пагражаць пакаранне аж да 3 гадоў зняволення.

П'яны студэнт пракраўся ў зачынены бар на Зыбіцкай, уключыў святламузыку — і заснуў

Nashaniva.com