МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» сацсеткі сталічнага ЖК «Каскад»

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» сацыяльныя сеткі ЖК «Каскад». Гэта раён каля чыгуначнага прыпынку «Мінск-Паўночны».

28.12.2021 / 10:32

У абноўленым пераліку на сайце МУС пазначана, што «група грамадзян, якая аб'ядналася з дапамогай тэлеграм-канала «КАСКАД Live» тэлеграм-чатаў «Скрыганава, КАСКАД» ды іншых ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

На гэты момант у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» пералічаныя 25 аб'яднанняў, фондаў і СМІ.