Маладзёны каталіся на камеры за аўто: загінула 20-гадовая дзяўчына

Ноччу 25 снежня ў адной з вёсак Брэсцкага раёна кампанія маладых людзей вырашыла адпачыць. Яны замацавалі да фаркопу машыны аўтамабільную камеру пры дапамозе вяроўкі, на якой каталіся 18-гадовы хлопец і 20-гадовая дзяўчына, паведамляе СК.

30.12.2021 / 11:37

Аўтамабіль заехаў у круты паварот, дзяўчына не ўтрымалася на камеры і ўпала, ударыўшыся галавой аб металічны плот.

Яе даставілі ў бальніцу, не прыходзячы ў прытомнасць, 28 снежня яна памерла.

У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Nashaniva.com