Мінздароўя: За суткі — 1380 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1380 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1615 пацыентаў.

30.12.2021 / 15:44

Учора паведамлялася пра 1493 выпадкі і чатыры выпадкі амікрона.

Усяго, з пачатку пандэміі, зарэгістраваныя 697 600 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 690 505 чалавек.

За мінулыя суткі памерлі 18 чалавек (5 561 за ўвесь час), выканана 23 089 тэстаў

Nashaniva.com