Мінздароўя: За суткі — 1311 выпадкаў каранавіруса 

За мінулыя суткі ў беларусі зафіксавана 1311 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1 578 чалавек.

01.01.2022 / 14:23

Учора паведамлялся пра 1510 выпадкаў.

А ўвогуле максімум у 2021-м быў 2097 выпадкаў, пра такія лічбы 21 кастрычніка абвясціла тады Мінздароўя.

З пачатку пандэміі зарэгістраваны 700 421 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 693 860.

За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час — 5 594), выканана 18 612 тэстаў.

Nashaniva.com