Падчас пажару ў Мінску пацярпела 6-гадовае дзіця

Пажар адбыўся ў кватэры дома на вуліцы Тургенева, 1.

11.01.2022 / 17:30

Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі расказаў, што паведамленне пра пажар паступіла ад жыхароў дома ў 15.33. 

У кватэры пажарнікі знайшлі на падлозе шасцігадовую дзяўчынку, якая была ўжо без прытомнасці. Дзяўчынку забрала хуткая дапамога, цяпер яна ў рэанімацыі.

Nashaniva.com