З публічнай прасторы знікла старэйшая дачка Назарбаева: яна не прыйшла на пасяджэнне парламента

Дарыга Назарбаева — старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана — 12 студзеня не з'явілася на пленарным пасяджэнні ніжняй палаты парламента, дэпутатам якога яна з'яўляецца.

12.01.2022 / 09:39

Дарыга Назарбаева. Фота: ТАСС

«Яна на бальнічным», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе парламента, не стаўшы ўдакладняць дэталі.

У сваю чаргу памочнік Дарыгі Назарбаевай Жанна Ермекава паведаміла Orda.kz, што ў дэпутата кавід. Назарбаева, дадала яна, знаходзіцца «дома ў Алматы».

Адметна, што апошнім часам 81-гадовы былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў не з'яўляецца на публіцы

Пасля пачатку пратэстаў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў змяніў Назарбаева на пасадзе кіраўніка Рады Бяспекі. Тады з'явілася інфармацыя, што Назарбаеў пакінуў Казахстан. Але 8 студзеня прэс-служба Назарбаева заявіла, што ён знаходзіцца ў краіне і падтрымлівае сувязь з Такаевым. 

Беларускі шоўмен Зміцер Кахно на два дні паляцеў у Казахстан «у звычайную паездку». А там пачалося самае пекла

У Казахстане вызвалілі кыргызскага піяніста, якога прапагандысты паказвалі як удзельніка беспарадкаў