У Брэсце дырэктар фірмы выдаваў падробленыя камандзіровачныя дакументы для выезду за мяжу

Аператыўнікі высветлілі, што з кастрычніка 2021 года 38-гадовы мужчына за ўзнагароджанне «адпраўляў у камандзіроўку» ахвотных. Падробленыя дакументы былі неабходныя для спрашчэння перасячэння мяжы ў сувязі з існуючымі «антыкавіднымі» абмежаваннямі.

12.01.2022 / 11:28

Паслугамі прадпрымальніка скарысталіся восем чалавек.

Уладальнікі такіх камандзіровачных дакументаў вызваляліся ад неабходнасці захоўвання рэжыму самаізаляцыі, а таксама маглі перасякаць мяжу без ПЛР-тэста.

Камандзіровачныя пасведчанні выдаваліся ў тым ліку і асобам, якія не мелі працоўных адносін з фірмай.

За свае паслугі мужчына атрымліваў з кожнага кліента каля дзесяці даляраў, паведамляе прэс-служба МУС.

Больш за год беларусы не могуць свабодна выязджаць з краіны наземным транспартам. З 19 снежня 2020 года ўведзеныя абмежаванні на выезд. Грамадзянам патрэбныя важныя прычыны для замежных паездак: камандзіроўка, вучоба, лячэнне і г.д. 

Год, як беларуская мяжа зачыненая на выезд. Ці будуць паслабленні?

«Выглядае, спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва». Чаму ў Беларусі да гэтага часу не адмянілі забарону на выезд

Nashaniva.com