У аэрапорце Мінска затрымалі экс-кіраўніка адміністрацыі Стаўрапаля

Ён спрабаваў з’ехаць за мяжу пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення.

12.01.2022 / 12:46

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 10 студзеня пры афармленні рэйса «Мінск-Стамбул» затрыманы мужчына. Падчас праходжання памежнага кантролю ён прад'явіў беларускім памежнікам пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі з прыкметамі падробкі.

У затрыманага пры сабе быў сапраўдны ўнутраны пашпарт грамадзяніна Расіі, аднак выезд з краіны яму быў абмежаваны.

Як аказалася, мужчына з'яўляецца экс-кіраўніком адміністрацыі Стаўрапаля. У 2014 годзе ён быў асуджаны да дзевяці гадоў калоніі за хабарніцтва.

Пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення, якое прадугледжвае абмежаванне на выезд за мяжу, ён спадзяваўся з'ехаць і скарыстаўся падробленым дакументам.

Узбуджаная крымінальная справа.

Nashaniva.com